Amplify BelarusBelarus Music Export










Практычная праграма па запуску музычных рэлізаў для беларускіх артыстаў






Дзякуй
Першы курс праграмы, у якой паўдзельнічала 60 музыкаў,
скончыўся.
Усе канспекты лекцый можна спампаваць:







Amplify Belarus — гэта інтэнсіўная адукацыйная і ментарская праграма для беларускіх музыкаў, прадзюсараў і мэнэджараў, якія ўжо маюць гатовы
або амаль гатовы матэрыял
і хочуць выпусціць яго прафесійна.



Праграма праводзіць цябе праз увесь працэс запуску рэлізу:
ад праверкі правоў, метададзеных і дыстрыбуцыі — да пітчынгу, прасоўвання і аналізу вынікаў.


Гэта не курс пра музыку.
Ты не проста слухаеш лекцыі — ты працуеш над сваім рэлізам разам з ментарамі і экспертамі індустрыі.


Ты не проста слухаеш лекцыі — ты працуеш над сваім рэлізам разам з ментарамі і экспертамі індустрыі.






AMPLIFY BELARUS для цябе, калі:

— у цябе рыхтуецца да выдання сінгл, EP або альбом
 — ты хочаш выпусціць яго прафесійна
— ты не да канца разумееш, як працуе дыстрыбуцыя, правы і DSP
— ты гатовы працаваць інтэнсіўна 3 тыдні



Гэта НЕ для цябе, калі:

— у цябе не рыхтуецца да выдання матэрыял
— ты толькі пачынаеш і яшчэ не запісваў музыку

— ты не гатовы ўкладвацца ў працэс






Вынік праграмы — твой рэліз, які выйшаў
на DSP-платформах.



Open Call: 20 — 31 траўня 2026



ЯК ПРАХОДЗІЦЬ ПРАГРАМА,
дзе кожны этап гэта паслядоўны працэс запуску рэлізу.




Amplify BelarusПЛАН ПРАГРАМЫBelarus Music Export













































1. Open Call


Ты падаеш заяўку з апісаннем свайго праекта і плану рэлізу.
Мы адбіраем удзельнікаў, гатовых да рэальнага запуску.






2. Адкрыты вэбінар


Ты знаёмішся з праграмай, ментарамі і разумееш, як будзе праходзіць працэс.





3. Інтэнсіўная праграма (3 тыдні)


Ты трапляеш у невялікую групу (15–20 чалавек) і працуеш з ментарам.


Унутры:

— падрыхтоўка рэлізу
— аўтарскія правы і метададзеныя
— лічбавая дыстрыбуцыя
— DSP і пітчынг
— базавае прасоўванне
— аналітыка і аўдыторыя






4. Выпуск рэлізу


Ты публікуеш сваю музыку на DSP-платформах.







5. Аналітыка і фідбэк



Мы разбіраем вынікі: што спрацавала, што не і як рухацца далей.






Даведайся больш








Amplify BelarusМЕНТАРЫ І ЛЕКТАРЫBelarus Music Export

МЕНТАРЫ і ЛЕКТАРЫ

З табой будуць працаваць людзі, якія штодзённа выпускаюць музыку, працуюць з лэйбламі і разумеюць, як гэта працуе ў рэальнасці.



Ментары





Дзмітрый Безкаравайны

Музычны мэнэджар і эксперт музычнай індустрыі з больш чым 25-гадовым досведам. З 2024 года — аперацыйны дырэктар міжнароднага лэйбла і выдавецтва Infinity Music. Раней узначальваў Mediacube Music. Выступаў спікерам на міжнародных музычных канферэнцыях і шоукейс-фестывалях, уключаючы Reeperbahn Festival, MENT Ljubljana, Lost In Music і Tallinn Music Week. Суарганізатар і аўтар рэгламенту фестывалю Iskra Showcase Weekend (Мінск, 2018), які стаў адной з ключавых платформаў для міжнароднага старту беларускіх артыстаў, у тым ліку Molchat Doma, Dlina Volny і Nürnberg.




Аляксей Быстракоў

Прафесіянал музычнай індустрыі з больш чым 20-гадовым досведам — ад radio host і маркетынг-мэнэджара мэйджар-лэйбла да заснавальніка ўласнага выдавецтва. Спецыялізуецца на rights management, publishing, licensing, synchronization і digital distribution. Працаваў музычным супервайзерам для кіно і серыялаў. Развівае прысутнасць ONErpm ва Усходняй Еўропе і кансультуе артыстаў па пытаннях сучаснай лічбавай музычнай інфраструктуры.



Соня Зак

Лэйбл-мэнэджарка Goost Music і юрыскансультка ў сферы музычнага і аўтарскага права. Арганізатарка музычных мерапрыемстваў у Беларусі і за яе межамі, якая суправаджае незалежныя і некамерцыйныя культурныя праекты, працуючы на скрыжаванні музычнай індустрыі, культурнага мэнэджменту і прававой падтрымкі.


Лектары



          



Караліна Палякова
 
Крэатыўная дырэктарка, рэжысёрка і фатографка,
працуе ў сферы візуальнага сторытэлінгу і музычных відэа.
Супрацоўнічала з беларускімі музыкамі,стварала
візуальныя канцэпцыі для праектаў Сяргея Міхалка,
NaviBand, СОЮЗ, РСП ды іншых.
Як зачапіць вока вокладкай свайго рэлізу?
Як працаваць з вобразамі і знайсці ўласную візуальную мову
з дапамогай простых і падручных сродкаў?
Аб гэтым вы даведаецеся на лекцыi Каралiны
 

          



Аляксандр Чарнуха

Беларускі музычны журналіст, рэдактар і YouTube-аўтар, які больш за 15 гадоў піша пра беларускую і міжнародную музыку. Галоўны рэдактар музычнага медыя Ultra-Music і суарганізатар прэміі Ultra-Music Awards. Штатны эксперт праекта Experty.by, журналіст і рэдактар Onliner. Аўтар і вядоўца YouTube-праектаў «Міністэрства сепультуры» і «Сепультура Alive», прысвечаных сучаснай музыцы, культурным працэсам і незалежнай сцэне.
  

          



Станіслаў Бублік


Музычны прадзюсар, кампазітар, педагог і прадпрымальнік з больш чым 20-гадовым досведам у музычнай індустрыі. Працуе ў шырокім спектры жанраў — ад electronic music да metal-праектаў. Спецыялізуецца на музычнай прадукцыі ў Ableton Live, развіцці артыстаў і адукацыйных праграмах. Заснавальнік SEKTA.live — адной з найбуйнейшых онлайн-школ па музычнай прадукцыі ва Усходняй Еўропе, дзе навучаюцца больш за 2000 студэнтаў.
  





Amplify BelarusАрганізатар ПраграмыBelarus Music Export










АРГАНІЗАТАР



Праграма арганізаваная ініцыятывай

Belarus Music Export — платформай, якая развівае беларускую музычную сцэну праз адукацыю, партнёрствы і міжнародныя магчымасці.

















Для пытанняў і дадатковай інфармацыі:



Belarus Music Export


belarus.music.export@gmail.com


Далучайцеся да нас:











Amplify Belarus
Belarus Music Export