МЕНТАРЫ і ЛЕКТАРЫ
З табой будуць працаваць людзі, якія штодзённа выпускаюць музыку, працуюць з лэйбламі і разумеюць, як гэта працуе ў рэальнасці.
Ментары
Дзмітрый Безкаравайны
Музычны мэнэджар і эксперт музычнай індустрыі з больш чым 25-гадовым досведам. З 2024 года — аперацыйны дырэктар міжнароднага лэйбла і выдавецтва Infinity Music. Раней узначальваў Mediacube Music. Выступаў спікерам на міжнародных музычных канферэнцыях і шоукейс-фестывалях, уключаючы Reeperbahn Festival, MENT Ljubljana, Lost In Music і Tallinn Music Week. Суарганізатар і аўтар рэгламенту фестывалю Iskra Showcase Weekend (Мінск, 2018), які стаў адной з ключавых платформаў для міжнароднага старту беларускіх артыстаў, у тым ліку Molchat Doma, Dlina Volny і Nürnberg.

Аляксей Быстракоў
Прафесіянал музычнай індустрыі з больш чым 20-гадовым досведам — ад radio host і маркетынг-мэнэджара мэйджар-лэйбла да заснавальніка ўласнага выдавецтва. Спецыялізуецца на rights management, publishing, licensing, synchronization і digital distribution. Працаваў музычным супервайзерам для кіно і серыялаў. Развівае прысутнасць ONErpm ва Усходняй Еўропе і кансультуе артыстаў па пытаннях сучаснай лічбавай музычнай інфраструктуры.
Соня Зак
Лэйбл-мэнэджарка Goost Music і юрыскансультка ў сферы музычнага і аўтарскага права. Арганізатарка музычных мерапрыемстваў у Беларусі і за яе межамі, якая суправаджае незалежныя і некамерцыйныя культурныя праекты, працуючы на скрыжаванні музычнай індустрыі, культурнага мэнэджменту і прававой падтрымкі.
Лектары
Караліна Палякова
Крэатыўная дырэктарка, рэжысёрка і фатографка,
працуе ў сферы візуальнага сторытэлінгу і музычных відэа.
Супрацоўнічала з беларускімі музыкамі,стварала
візуальныя канцэпцыі для праектаў Сяргея Міхалка,
NaviBand, СОЮЗ, РСП ды іншых.
Як зачапіць вока вокладкай свайго рэлізу?
Як працаваць з вобразамі і знайсці ўласную візуальную мову
з дапамогай простых і падручных сродкаў?
Аб гэтым вы даведаецеся на лекцыi Каралiны

Аляксандр Чарнуха
Беларускі музычны журналіст, рэдактар і YouTube-аўтар, які больш за 15 гадоў піша пра беларускую і міжнародную музыку. Галоўны рэдактар музычнага медыя Ultra-Music і суарганізатар прэміі Ultra-Music Awards. Штатны эксперт праекта Experty.by, журналіст і рэдактар Onliner. Аўтар і вядоўца YouTube-праектаў «Міністэрства сепультуры» і «Сепультура Alive», прысвечаных сучаснай музыцы, культурным працэсам і незалежнай сцэне.
Станіслаў Бублік
Музычны прадзюсар, кампазітар, педагог і прадпрымальнік з больш чым 20-гадовым досведам у музычнай індустрыі. Працуе ў шырокім спектры жанраў — ад electronic music да metal-праектаў. Спецыялізуецца на музычнай прадукцыі ў Ableton Live, развіцці артыстаў і адукацыйных праграмах. Заснавальнік SEKTA.live — адной з найбуйнейшых онлайн-школ па музычнай прадукцыі ва Усходняй Еўропе, дзе навучаюцца больш за 2000 студэнтаў.